Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень народнага адзінства.

Дата: 17 сентября 2025 в 08:38
3 просмотра

Дарагія жыхары горада Рагачова і раёна!
У чарговы раз  мы адзначаем вялікае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта свята гістарычнай справядлівасці, яно сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі. 17 верасня 1939 года ажыццявілася спрадвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адной сям’ёй у міры і згодзе. Нашы продкі 86 гадоў таму ўз’ядналіся на карысць будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, зацвярджаючыся сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя. Сёння, калі Беларусь, у тым ліку і наша  Рагачоўшчына, паспяхова развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна захоўваць у сэрцах любоў і павагу да Бацькаўшчыны, да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам заставацца незалежнымі, эканамічна, палітычна і духоўна моцнымі.

Аляксандр АТРОШАНКА, старшыня Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта. Уладзімір  ФЕАКТЫСТАЎ, старшыня Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.